Дзякуючы вашай падтрымцы старэйшая беларуская праваабарончая арганізацыя дапамагае ахвярам парушэнняў правоў чалавека.
Ініцыятыва "Напішы ліст палітвязню" была створана ў 2021 годзе. За гэты час валанцёры і валанцёркі напісалі і адправілі палітзняволеным каля 5000 лістоў. Правялі каля 140 сустрэч і былі ўдзельнікамі і ініцыятарамі шматлікіх кампаній па падтрымцы палітвязняў. Ахвяраваныя грошы ідуць на маркі, канверты і друк паштовак.
Фонд «Краіна для Жыцця» працягвае працу па падтрымцы сем’яў палітвязняў, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі, што з’яўляюцца наступствам рэпрэсій з боку рэжыму. Гэтыя сем’і страчваюць асноўныя сродкі да існавання, калі іх блізкія за кратамі.
“Беларуская Рада культуры” адбудоўвае экасістэму беларускай культуры – на фоне рэпрэсій, русіфікацыі і эміграцыі творцаў. Яна імкнецца захаваць непадзельнасць беларускай культурніцкай прасторы, якая ёсць агульнай і для тых, хто з’ехаў, і для тых, хто застаецца ў краіне. Вы можаце падтрымаць рэпрэсаваных дзеячаў культуры ці падтрымаць дзейнасць Беларускай Рады культуры.
Грошы, якія паступаюць у “АЧК-Беларусь”, выкарыстоўваюцца для падтрымкі зняволеных; падтрымкі былых зняволеных у працэсе аднаўлення пасля турмы; падтрымкі адміністрацыйных зняволеных; медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі актывістам у выпадку неабходнасці; падтрымкі родных зняволеных анархіста:к і іншых людзей, якія пацярпелі за праявы салідарнасці з імі і пераследуюцца за матэрыяльную дапамогу зняволеным анархіст:кам; адпраўкі лістоў зняволеным, напісаных праз анлайн-форму АЧК; аплаты хостынгу і іншай інфраструктуры праекта; узносаў для ўдзелу ў міжнародных структурах салідарнасці.
Калі вы хочаце падтрымаць канкрэтную справу або зняволенага, вы заўсёды можаце адправіць ахвяраванне з паметкай, на каго яно павінна выкарыстоўвацца.
Ты можаш пісаць і адпраўляць лісты зняволеным анархістам, не адыходзячы ад камп'ютара. "Анархічны Чорны Крыж – Беларусь" прадстаўляе магчымасць ахвотным даслаць лісты зняволеным анархістам і антыфашыстам у Беларусі праз анлайн-форму.
Вы можаце даслаць ліст праз сайт Dissidentby. Адпраўлены вамі ліст будзе захоўвацца на сайце да запатрабавання вязнем ці вязніцай пасля вызвалення.